Сышоў у адстаўку кіраўнік Віцебску, сыноў якога судзілі за пратэсты


Вадзім Заранкін.
Фота: vitvesti.by

Старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін падаў у адстаўку. Пра гэта 30 студзеня падчас прамой лініі з жыхарамі Віцебску паведаміў кіраўнік спраў гарвыканкаму Віталь Рудзеня.

29 студзеня Вадзім Заранкін працаваў апошні дзень. Афіцыйна ён сышоў у сувязі з пераходам на іншую працу. Дзе ён будзе працаваць, не паведамляецца, піша TUT.by.

Вадзім Заранкін узначаліў Віцебск роўна год таму – 30 студзеня 2020 года. Да гэтага ён кіраваў абласным Камітэтам дзяржкантролю.

Два ягоныя сыны былі затрыманыя пасля выбараў прэзідэнта.

У верасні суд пакараў адміністрацыйным арыштам на 13 содняў Філіпа Заранкіна – за ўдзел у маршы супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Хлопец сцвярджаў, што проста ішоў дадому з працы.

Філіп Заранкін з адвакатам.
Фота: belsat.eu

А 12 кастрычніка затрымалі з машыны каля крамы «Рыга» выцягнулі і старэйшага сына віцебскага мэра Уладзіміра Заранкіна. Мужчыны казаў, што прыехаў па пакупкі, але яму прысудзілі 10 содняў арышту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў