«Папрасілі выключыць тэлефоны». Сілавікі прыйшлі ў офіс symbal.by


Крама Symbal.by.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

У Менску ў памяшканне symbal.by на праспекце Машэрава 18 прыйшоў АБЭЗ РУУС Савецкага раёну.

«У наша памяшканне, дзе раней была офлайн-крама і якое мы зараз выкарыстоўваем як офіс, прыйшлі каля 12:00 працаўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС», – паведаміў belsat.eu дырэктар крамы Павел Белавус.

Hавiны
Улады прыпынілі вытворчасць крамы symbal.by «да ліквідацыі парушэнняў»
2020.06.17 21:35

Паводле яго, у офісе знаходзіліся два працаўнікі. Зараз туды накіроўваюцца бухгалтар і намеснік дырэктара. Цягам гадзіны плануе прыехаць і сам Павел Белавус.

«Дакладнай інфармацыі, з якой прычыны прыехалі, у мяне няма, бо папрасілі супрацоўнікаў выключыць тэлефоны. Але, хутчэй за ўсё, як і да ўсіх, да каго ў апошнія дні прыязджалі, гэта звязана з прадукцыяй з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоняй», – адзначыў дырэктар symbal.by.

Hавiны
Крама «Мой модны кут» пасля затрымання заснавальнікаў абвясціла пра закрыццё
2021.01.28 17:33

Праблемы ў менскай офлайн-крамы symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені 2020 года. Спачатку ў кур’ера крамы канфіскавалі наклад маек з надпісам «ПСІХО3%». Пасля ў краму зачасцілі праверкі з МНС, пастаянна прападала святло. У выніку з 29 чэрвеня крама спыніла сваю працу.

Чарговая хваля рэпрэсіяў супраць крамаў з нацыянальнай сімволікай пачалася пасля выбараў. 3 лістапада зачынілася краму адзення LSTR. Таксама ў Берасці зачынілася крама «Князь Вітаўт», у Віцебску – паб «Торвальд», у Горадні – этнакрама «Цудоўня», а ў Воршы – «Цудоўная крама». У Менску вымушаная была пераехаць крама «Гонар».

У студзені 2021 года былі вымушаныя зачыніцца ў Менску крамы «Мой модны кут», онлайн-крама «БЧБ.бел».

Hавiны
«Усім варта выдаліць інфармацыю». У рэдакцыю Hrodna.life і да галоўнага рэдактара Newgrodno.by прыйшлі сілавікі
2021.01.29 15:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў