У Святланы Ціханоўскай з'явілася дарадца ў прававых пытаннях


Святлана Ціханоўская прызначыла Крысціну Рыхтэр дарадцай у прававых пытаннях. Прадстаўніца Офісу будзе займацца юрыдычнымі аспектамі.

Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтэр.
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла дарадцай у прававых пытаннях Крысціну Рыхтэр.

Прадстаўніца Офісу 10 гадоў практыкуе права, і мае досвед працы не толькі з нацыянальнымі, але і з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека.

Дарадца Святланы Ціханоўскай будзе займацца фармаваннем стратэгіі працы ў прававых пытаннях Офісу. У абавязкі Крысціны Рыхтэр увойдзе рыхтаванне нарматыўна-прававых дакументаў для рэабілітацыі асобаў, якія зазналі пераслед з палітычных матываў. Юрыстка будзе браць удзел у рыхтаванні спецыяльнага дакладу аб праблемах беларусаў у эміграцыі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Таксама яна будзе працаваць з беларускай праваабарончай супольнасцю дзеля абароны правоў чалавека.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў