Аляксандра Лойку трэці раза запар пакаралі 15-дзённым арыштам


Сёння, 29 лістапада, у судзе Першамайскага раёну адбыўся суд над мужам журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандрам Лойкам. Іх абодвух затрымалі яшчэ 30 кастрычніка.

На гэты раз у Першамайскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» паводле арт. 24.3 КаАП.

Аляксандр Лойка.
Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, які раней ужо двойчы адпраўляў Аляксандра і Ірыну на содні.

Згодна з пратаколам, Аляксандра Лойку 28 лістапада – дзень, калі ён павінен быў выйсці, – прывезлі ў РУУС для «прафілактычнай гутаркі», але ён нібыта «адмовіўся прайсці ў 112 кабінет, упіраўся і чапляўся за адзенне міліцыянта». Аляксандр гэта адмаўляе і сцвярджае, што на Акрэсціна яго сустрэў міліцыянт, прывёз у РУУС, дзе яны падышлі да 112 кабінету. Там мужчыну далі падпісаць пратакол, з якім Лойка не пагадзіўся. Аляксандр адзначыў, што на Акрэсціна яго ніхто не папярэдзіў, што яго вязуць у РУУС на «прафілактычную гутарку».

Праваабаронцы паведамляюць, што сведка-міліцыянт на судзе пераблытаў сваё імя па бацьку. Суддзя Трусевіч прапанаваў сваякам, якія абурыліся паказаннямі сведкі, напісаць заяву ў РУУС, калі ім падаецца, што сведка хлусіць.

У выніку Лойку прызналі вінаватым і прысудзілі 15 содняў арышту. Усяго за кратамі ён прабудзе 45 дзён.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку асудзілі другі раз запар. Ізноў арышт
2021.11.15 16:14

Журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту нібыта за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а пасля абвінавацілі у дробным хуліганстве і адправілі яшчэ на 15 содняў.

У пятніцу, 26 лістапада, стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).

Артыкулы
«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15
2021.11.22 18:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў