Запазычанасць беларусаў па крэдытах расце чацвёрты месяц запар


Запазычанасць беларусаў па крэдытах на пачатак кастрычніка, паводле звестак Нацыянальнага банку, дасягнула Br 16,52 млрд. Гэтая сума на Br 89,2 млн больш, чым было ў верасні.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Агульная запазычанасць беларусаў па банкаўскіх пазыках, што ўключае спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, аўтамабілі ды карты растэрміноўкі, расце чацвёрты месяц запар.

Расце і агульная запазычанасць па крэдытах на нерухомасць для фізічных асобаў. На пачатак кастрычніка яна дасягнула Br 11,66 млрд, павялічыўшыся за месяц на Br 79,8 млн. Гэты паказнік расце з 2020 года.

Даўгі па спажывецкіх крэдытах за верасень выраслі на Br 10,6 млн да Br 4,79 млрд. Гэты паказнік расце другі месяц запар.

Hавiны
У Беларусі замежныя даўгі перакрочылі $ 44 млрд
2022.10.25 16:36

Вонкавая запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня гэтага года вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам летась на 4,4 %. Паводле экспертаў Еўразійскай эканамічнай палітыкі, доўг нашай краіны склаў на 1 ліпеня каля $ 44,1 млрд.

Міністэрства фінансаў Беларусі больш не публікуе інфармацыі пра замежныя даўгі нашай краіны. Але пра запазычанасць стала вядома дзякуючы статыстыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў