Памідораў прысвяціў дзве песні Ночы расстраляных паэтаў


«Мой край, як ты мне мілы! У мяне няма магілы».

Беларускі спявак Аляксандр Памідораў і ягоны гурт «Pomidor/OFF» выдалі на TuzinFM самотнік «Развітанне з Радзімай». Выданне зладзілі пры падтрымцы Беларускай рады культуры.

Дзве песні не звязаныя наўпрост з паланэзам Агінскага – яны прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў і ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, а таксама тым, хто праз рэпрэсіі цяпер вымушаны пакінуць сваю радзіму, і тым, хто за кратамі.

Другая песня ў самотніку – кавэр на песню «Legenda Ludowa» польскага гурту «KNZ», прысвечаную ў арыгінале ўвядзенню вайсковага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.

У апісанні песень згадваюць зняволенне музыкаў гурту «Irdorath» і мастака Алеся Пушкіна, дыджэя Аляксандра Багданава, бізнесоўцы Аляксандра Васілевіча, музыкаў і палітычных актывістаў Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, а таксама іншых музыкаў, журналістаў, актораў, якія трапілі за краты з палітычных прычынаў або былі вымушаныя з’ехаць.

Hавiны
Пік рэпрэсіяў, якія цягнуліся больш за 400 дзён. Галоўнае пра Ноч расстраляных паэтаў
2021.10.29 08:30

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, імаверна ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Расстрэл 29 кастрычніка стаў самым трагічным момантам хвалі маштабных рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Гэтая хваля доўжылася з 1929 да 1938 года і мела за мэту знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў. Тэрор закрануў больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.

Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 кастрычніка адбываюцца вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў