Каналы «Nexta» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпісвацца ці не?


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўнесла ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Telegram-каналы «NEXTA», «NEXTA-Live» і «LUXTA».

Сцяпан Пуціла – беларускі журналіст, аўтар і заснавальнік тэлеграм-каналу NEXTA.
Фота: Белсат

Фармулёўка МУС неадназначная: прызналі «фармаваннем», падобна, не ўсіх падпісантаў, а «групу грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай Telegram-каналаў». Хто «ажыццяўляе», а хто проста чытае, незразумела.

Што будзе падпісантам?

У адрозненне ад «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за «экстрэмісцкае фармаванне» ёсць крымінальная адказнасць. Ды проста пасадзіць за краты ўсіх падпісантаў чатаў не могуць, але ГУБАЗіК пагражае ператрусамі.

Аналітыка
За падпіску на Telegram-каналы (пакуль) не пасадзяць. Што насамрэч мяняе пастанова пра «экстрэмізм»
2021.10.15 11:04

Каб паводле закону пакараць кагосьці за «фармаванне», у судзе мусяць давесці, што ўдзел у ім быў у мэтах учынення злачынства экстрэмісцкага кірунку.

Але ГУБАЗіК патлумачыў, як будзе караць фактычна: падпіска на «экстрэмісцкія фармаванні» «з’яўляецца падставай для правядзення следчых мерапрыемстваў, у тым ліку ператрусу». Нават калі падчас ператрусу нічога не знаходзяць, грамадзянам не кампенсуюць наступстваў пагрому жытла.

Амаль мільён «экстрэмістаў»?

Да сённяшняга дня найбуйнейшым «экстрэмісцкім фармаваннем» быў партал Dze.chat, які дае спасылкі на дваровыя чаты, у якіх удзельнічаюць звыш 300 тысяч акаўнтаў.

«Nexta» пабіў гэты рэкорд: на момант публікацыі на самы масавы канал сеткі, «Nexta Live», падпісаныя 926 тысяч чалавек. На піку пратэстаў 2020 года канал меў звыш 2 млн падпісантаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў