BYPOL назваў імя супрацоўніка КДБ, забітага ўчора ў Менску


Меркаваны супрацоўнік КДБ.
Фота: BYPOL

Паводле звестак аб’яднання BYPOL, 28 верасня ў Менску быў забіты Дзмітрый Юрʼевіч Федасюк, баец групы «А» КДБ, які нарадзіўся 5 чэрвеня 1990 года ў Менску. BYPOL сцвярджае, што інфармацыя яшчэ правяраецца.

BYPOL мяркуе, што ва ўчорашнім інцыдэнце па сілавым пранікненні супрацоўнікаў КДБ у жыллё менчука Андрэя Зельцара браў удзел і загінуў баец групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юрʼевіч, 1990 года нараджэння. Яго маці, як адзначае BYPOL, Федасюк Таццяна Мікалаеўна зʼяўляецца кіраўніком аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

«Дакладнасць інфармацыі аб паказаным інцыдэнце намі правяраецца. Нягледзячы на ​​заяву Генпракуратуры, адзначым, што захаваныя на відэа дзеянні супрацоўнікаў КДБ па ўзломе дзвярэй кватэры не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства», – падкрэсліваецца ў паведамленні BYPOL.

Абноўлена
У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах адбылася страляніна. Двое забітых
2021.09.28 21:22

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў