У Даніі адмяняюць усе каронавірусныя абмежаванні


Мужчына прыціскае кавалачак ваты да месца ін’екцыі. Калінінград, Расія. 23 чэрвеня 2021 года.
Фота: Віталь Невар / TASS / Forum

У краіне атрымалі прышчэпкі ад каронавіруса 70% насельніцтва – гэта трэці паказальнік у Еўропе, паведамляе Guardian.

Абмежаванні плануецца адмяніць ужо 10 верасня. Аднак урад дапускае мажлівасць вяртання да пэўных мераў у выпадку крытычнай сітуацыі.

«Эпідэмія знаходзіцца пад кантролем, у нас рэкордны ўзровень вакцынацыі. Вось чаму мы можам адмовіцца ад спецыяльных правілаў, якія нам давялося ўвесці ў рамках барацьбы з COVID-19», – заявіў міністр аховы здароўя Магнус Хойніке.

У Даніі вакцынаваныя больш за 70% насельніцтва – гэта трэці паказчык у Еўропе. На Мальце прышчэпкі зрабілі 80% жыхароў, у Партугаліі – 73%.

Данія таксама адна з першых у Еўропе ўвяла COVID-пашпарты – гэта адбылося ў красавіку.

Hавiны
Мінздароўя: 1,27 млн чалавек у Беларусі вакцынаваліся ад каронавірусу
2021.08.23 11:13

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў