Пяці беларускім рыбгасам даруюць даўгоў на $ 4 млн


Рыбная лоўля. Фото: pixabay.com

Пяць рыбгасаў будуць вызваленыя ад абавязку пагашаць запазычанасці па крэдытах, выдадзеных «Белаграпрамбанкам» і «Банкам развіцця». Адпаведнае рашэнне №483 ад 24 жніўня прыняў Савет міністраў.

Даўгі будуць дараваны: ААТ «Рыбакамбінат «Любань», ААТ «Рыбгас Чырвоная Слабада», ААТ «Рыбгас «Трэмля», ААТ «Доследны рыбгас «Белае» і ААТ «Альба».

Агульная сума запазычанасці, якая будзе спісаная на 1 ліпеня перавышае Br 10,3 млн, або $ 4,1 млн.

Раней частку даўгоў рыбгасаў у «Белаграпрамбанку» і Банку развіцця выкупіла Агенцтва кіравання актывамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў