Афрыка хоча, каб Пуцін вярнуўся да збожжавай угоды з Украінай, а не абяцаў «нейкія» дары


Прэзідэнт Паўднёваафрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамапхоса на сустрэчы 28 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным адносна вайны ва Украіне заклікаў таго аднавіць працу збожжавай угоды. Пра гэта паведамляе сайт Крамля.

Сірыл Рамапхоса і Уладзімір Пуцін.
Фота: Kremlin.ru

У той час, як Уладзімір Пуцін заяўляў пра тое, як Украіна і Захад нібыта пагражалі Расеі, Сірыл Рамапхоса нагадаў яму пра збожжавую ўгоду.

«Вы казалі аб збожжы. Мы прапаноўвалі рэалізаваць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, казалі аб неабходнасці адкрыцця Чорнага мора, мы казалі, што хацелі б, каб Чорнае мора было адкрыта для сусветных рынкаў. І мы сюды прыйшлі не для таго, каб прасіць нейкія «дары» для Афрыканскага кантыненту. Мы, вядома, разумеем, што Вы са шчодрасці вырашылі бязвыплатна падаць збожжа некаторым афрыканскім краінам, якія сутыкаюцца з пэўнымі складанасцямі. Мы з вялікай павагай да гэтага ставімся, адзначаем гэта. Аднак гэта не наша асноўная мэта тут, гэта не наша галоўная задача – дабіцца нейкіх паставак такога характару», – заявіў прэзідэнт ПАР.

Паводле яго, афрыканскія лідары хочуць пачуць рэакцыю Пуціна на свае прапановы:

«Нам будзе вельмі цікава паслухаць Вашую рэакцыю на некаторыя з узнятых пытанняў у межах закрытага паседжання», – сказаў Рамапхоса.

Тэрмін збожжавай угоды скончыўся 17 ліпеня. Пасля чаго расейскія ўлады абвясцілі пра яе спыненне, бо частка дамоўленасцяў адносна РФ нібыта не была выкананая. З 18 ліпеня войскі Расеі абстрэльваюць парты Украіны, праз якія пастаўлялася збожжа.

Меркаванні
Збожжавая ўгода – усё
2023.07.18 20:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў