Сцяпану Латыпаву патрэбнае абследаванне, але ў лякарню яго не адпусцілі. Суд працягнецца 30 ліпеня


29 ліпеня падчас суда палітвязню стала блага, падняўся ціск, выклікалі «хуткую». Пасля абеду працягнулася без Латыпава. Лекары накіравалі яго на дадатковае абследаванне, але палітвязня так і не шпіталізавалі. Сцяпан усцяж знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы.

Артыкулы
Сцяпану Латыпаву стала блага ў судзе. Выклікалі хуткую дапамогу
2021.07.29 13:16

Яшчэ да пачатку паседжання ў чацвер палітычны вязень сказаў, што ў яго быў высокі ціск у СІЗА і папрасіў медычную дапамогу. Праз паўтары гадзіны Сцяпану стала зусім блага, закружылася галава. Выклікалі хуткую.

Але лекарам не дазволілі забраць Латыпава ў шпіталь. Калі фельчары прыехалі ў суд, іх праверыла ахова, прагледзела сумкі, абмацала, піша «Вясна». Пад дзвярыма залі суда лекары правялі каля 10 хвілін. Потым іх правялі праз іншы ўваход. Доўгі час нават адвакат не ведаў, што адбываецца з яго падабаронным. У абед, у 13:15, міліцыянт у цывільным паведаміў прысутным, што пасля агляду лекарамі Сцяпана Латыпава забралі ў лякарню. Але потым выйшла сакратарка і сказала, што суд працягнецца пасля абеду ў 14:05.

Відавочцы бачылі, як хуткая з’ехала ад будынку суда без Латыпава, а пазней стала вядома, што ён у СІЗА на Валадарцы.

У Сцяпана цягам некаторага часу назіраюцца праблемы са здароўем. У студзені ён перахварэў на COVID-19. І калі два месяцы таму ў лякарні яму зашывалі шыю ад парэзу, то выявілі астаткавую пнеўманію. Таксама падчас зняволення ў яго фіксавалі прыступы арытміі.

Суддзя суду Савецкага раёну Менску Аляксандр Воўк пастанавіў, што «у сувязі з немагчымасцю працягу паседжання без прысутнасці абвінавачанага», разгляд справы пераносіцца на 30 ліпеня, 10.00.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў