Пінская тыпаграфія адмовілася друкаваць незалежную газету «Информ-прогулка»


Тыпаграфія скасавала дамову на друк, спаслаўшыся на знос друкарскага абсталявання.

На сайце газеты паведамляюць, што 26 ліпеня рэдакцыя атрымала ліст з Пінскай тыпаграфіі, якая цягам дзесяцігоддзяў друкавала газету.

«КУП «Пінская рэгіянальная тыпаграфія» паведамляе, што ў сувязі са значным фізічным зносам друкарскага абсталявання (год уводу ў эксплуатацыю ратацыйнай друкарскай машыны 4-ПОГ-221 – 2002) і, як вынік, значным зніжэннем хуткасці друку, наяўнасцю адной брыгады друкароў, аказанне паліграфічных паслуг у друку газеты «Информ-прогулка» якасна і ў тэрмін не ўяўляецца магчымым.

У сувязі з гэтым паведамляем вам аб скасаванні з 26.07.2021 года дамовы на друк газеты № 2 ад 04.01.2021 года».

9 ліпеня ў рэдакцыю газеты прыходзілі сілавікі.

«Информ-прогулка» была зарэгістраваная ў 1994 годзе журналістам Андрэем Вышынскім. Гэта была адзіная незалежная газета ў Лунінецкім раёне. Рэдакцыя не развітваецца з чытачамі і прапануе спампаваць новы выпуск газеты ў электронным выглядзе.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў