Праваабаронцы прызналі яшчэ 13 чалавек палітвязнямі


Гэтае рашэнне праваабаронцы прынялі праз пазбаўленне волі людзей па ч. 1 арт 342 КК «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

«Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб», – гаворыцца ў сумеснай заяве праваабаронцаў.

29 чэрвеня прызнаныя палітычнымі зняволенымі Наталля Ганчарэнка, Вера Валністая, Вольга Цыбульская, Аляксандр Фралоў, Кацярына Філіпеня, Дзяніс Вяткін, Арцём Вяткін, Дзяніс Шарамецьеў, Святлана Шарамецьева, Аляксандр Дземідовіч, Віталь Багамазаў, Анжаліка Ярмак і Анастасія Ганчарэвіч.

«Затрыманне і зняволенне шэрагу асобаў з’явілася следствам палітыкі падаўлення антываенных выступаў і пратэстаў пасля ваеннага ўварвання Расейскай Федэрацыі ва Украіну.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – сцвярджаюць праваабаронцы.

Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў