Медыі: Юрыю Чыжу змянілі меру стрымання. Адвакаты зняпраўджваюць гэта


Лукашэнка ўзнагароджвае Чыжа, 2013 год.
Фота: president.gov.by

Юрый Чыж, якога арыштавалі ў сакавіку сёлета цяпер не за кратамі, а пад хатнім арыштам. Следчыя змянілі яму меру стрымання, паведамляе «Наша Ніва».

Юрый Чыж з’яўляўся адным з набліжаных да Лукашэнкі, але патрапіў у апалу. Сёлета ў сакавіку яго затрымалі пасля вяртання з Расеі і змясцілі ў СІЗА КДБ. Але цяпер стала вядома, што яму змянілі меру стрымання і ён пад хатнім арыштам.

Пасля публікацыі навіны пра Чыжа з Рэдакцыяй «Нашай Нівы» звязаліся юрысты «Ракаўскага бровара» і «Трайпла».

«Мы не даём ніякіх каментароў з нагоды затрымання Юрыя Аляксандравіча. Адзінае, што можам сказаць, – на гэты момант ён пад хатні арышт не адпушчаны», – пераконваюць яны.

Падставай для арышту бізнесоўцы сталі прэтэнзіі сілавікоў да топ-менеджменту «Кварцкрэйдапрам», «Данпрад» і «НафтаХімТрэйдынг». Гэтае затрыманне стала працягам крымінальнай справы супраць Чыжа ў 2016-м годзе. Тады бізнесоўцу затрымалі паводле падазрэння ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Але Чыж прызнаў віну і кампенсаваў страты, у выніку справа да суда не дайшла.

Справы Юрыя Чыжа за апошнія гады моцна пагоршалі, у рэйтынгу ўплывовых бізнесоўцаў ён скаціўся на 88-е месца, хоць у канцы 2000-х ачольваў спіс.

Hавiны
Пры вяртанні ў Беларусь затрыманы бізнесовец Юрый Чыж
2021.03.17 13:34

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў