Да канца тыдня будзе горача і дажджыста


Паводле прагнозу Белгідрамету, на працягу бліжэйшых трох дзён будзе захоўвацца гарачае надвор’е і працягнуць ліць дажджы. Месцамі чакаюцца моцныя навальніцы.

У сераду 30 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад 12 да 17 градусаў цяпла, днём ад 25 да 31 са знакам плюс.

1 ліпеня ноччу пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны, днём на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі магчымыя моцны дождж і навальніцы. Ноччу будзе ад 12 да 19 цяпла, а днём ад 23 да 29, па паўднёвым усходзе месцамі да 31 градуса цяпла.

У пятніцу 2 ліпеня на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу прагназуецца ад 14 да 20 вышэй за нуль, днём ад 22 да 29 са знакам плюс.

Абноўлена
У Беларусі – магутныя ліўні. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
2021.06.26 19:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў