Адміністрацыя турмы сцвярджае, што здароўе журналіста Дзяніса Івашына не выклікае трывогі


Учора стала вядома, што ў карцары гарадзенскай турмы ў Дзяніса Івашына здарыўся сардэчны прыступ.

Людміла Івашына, маці палітвязня, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што сёння яна размаўляла з намеснікам начальніка турмы.

«Стан здароўя Дзяніса на гэты момант нармальны, асцярогі не выклікае. Лекі ёсць. Запэўніў, што яны ўважліва ставяцца да стану здароўя сваіх падапечных. Спадзяюся, што ўсё будзе добра», – піша яна.

Артыкулы
«Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні
2021.04.21 08:30

Раней Людміла Івашына адзначала, што сын да арышту не меў праблемаў з сэрцам, але ўмовы ўтрымання маглі да гэтага прывесці, бо ў камеры вельмі горача і душна. «У камеры «апарня» – вокны зачыненыя, вентылятара перадаць нельга. Усё гэта называецца словам «катаванне».

Акрамя таго, у інтэрвʼю радыё «Свабода» Людміла Івашына распавяла, што сына прыкладна двойчы на тыдзень возяць на гутаркі ў КДБ. Яна мяркуе, што яго могуць схіляць да супрацы або змушаюць прызнацца ў нейкіх злачынствах. Маці ўпэўненая, што сын не парушаў закону, таму прызнавацца няма ў чым.

«Я вельмі баюся, што падчас гутарак яму могуць прапанаваць гарбату, а туды дадаць усё, што заўгодна. Зянон Пазьняк нядаўна напісаў у артыкуле, што Дзяніса Івашына могуць забіць. Я не ведаю, чаму ён так сказаў. Але Зянон Станіслававіч проста так не піша. Я спаць не магу! На Дзяніса накладае адбітак пастаянны стрэс, з якога ён не выходзіць», – кажа маці.

  • 12 сакавіка супрацоўнікі КДБ у Горадні затрымалі журналіста і валанцёра міжнароднай супольнасці «InformNapalm» Дзяніса Івашына. Нагодаю для затрымання стала падазрэнне ва ўмяшанні ў дзейнасць органаў унутраных справаў (арт. 365 КК). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Напярэдадні Дзяніс апублікаваў на старонках выдання «Новы час» вялікае расследаванне аб экс-байцах расфармаванага ва Украіне спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля ўцёкаў з Украіны перайшлі на службу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў