325-ы дзень пратэстаў. Пачалі судзіць Мікалая Дзядка, ЕЗ падрыхтаваў чарговы пакет санкцыяў


325 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі, у якім грамадства супрацьстаіць уладам краіны. Belsat.eu падводзіць вынікі гэтага дня.

Чарговыя санкцыі ЕЗ

У ЕЗ падрыхтавалі пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму А. Лукашэнкі. Абмежаванні ЕЗ увядзе ўжо на пачатку ліпеня, напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру і грамадскі дзеяч Мікалай Халезін.

У Беларусі забралі яшчэ адзін чэмпіянат свету

Камандны чэмпіянат свету па спартовай хадзе, які меў прайсці ў красавіку 2022 года ў Менску, перанясуць у іншае месца.

Пра гэта паведаміў спартовы журналіст Бэрнард Ндонг на сваёй старонцы ў Twitter:

Куды перанясуць спаборніцтва, пакуль не вядома.

Раней Менск пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, чэмпіянату свету па пяціборстве і лазерным бегу, каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе, чарговага этапу Кубка свету IBU па біятлоне і чэмпіянату Еўропы па велатрэку. У кастрычніку 2020 года ў Беларусі таксама забралі Сусветную шахматную алімпіяду. Усе гэтыя спаборніцтвы адмянілі праз катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Hавiны
Беларусь пазбавілі права праводзіць чэмпіянат свету па спартовай хадзе
2021.06.29 16:43

Наступствы санкцыяў для эканомікі

Паводле экспертаў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), ВУП Беларусі сёлета і ў наступным годзе вырасце ўсяго на 0,5 %. Гэта найменшы паказнік у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

«У эканоміцы Беларусі чакаецца стагнацыя пры росце на 0,5 % як у 2021, так і ў 2022 годзе. Эканамічныя санкцыі, якія закрануць экспартна арыентаваныя калійную і нафтавую галіны, ствараюць сурʼёзную рызыку для перспектываў росту», – гаворыцца ў справаздачы.

Hавiны
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз развіцця эканомікі Беларусі
2021.06.29 16:51

ЕЗ не ізалюе беларусаў

Прэс-сакратарка Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Набіла Масралі заявіла, што Еўразвяз робіць усё магчымае, каб праз дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не быў ізаляваны беларускі народ. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Віза шэнген.
Фота: «Белсат»

«Рашэнне аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб рэадмісіі не азначае аўтаматычнага прыпынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю ў адпаведнасці з артыкулам аб прыпыненні візавага рэжыму.

Варта нагадаць, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ёсць адным з найбольш важных інструментаў, якія мы маем для падтрымання моцных чалавечых сувязяў паміж ЕЗ і беларускім народам. Гэта застаецца асноўнай мэтаю Еўразвязу. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі ізалююць краіну, але мы робім усё магчымае, каб пры гэтым не быў ізаляваны беларускі народ», – сказала Набіла Масралі брусельскаму карэспандэнту «Свабоды» Рыкарду Юзьвяку.

Нагадаем, спрашчэнне візавага рэжыму (дзякуючы якому цану на візы для беларусаў знізілі з 80 да 35 еўраў) прымалася ў адным пакеце з дамоваю аб рэадмісіі (прыём грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі). Учора ў МЗС Беларусі заявілі аб выхадзе з ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства» і прыпыненні дзеяння дамовы аб рэадмісіі.

Hавiны
Еўразвяз не плануе змяняць цану на шэнгенскія візы для беларусаў
2021.06.29 15:52

У Менску судзяць Мікалая Дзядка

У Менгарсудзе 29 чэрвеня распачнецца судовы працэс над палітвязнем Міколам Дзядком.

Палітзняволены Мікола Дзядок.

Яму выстаўленае абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»)
  • ч. 2 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»)
  • ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, заснаваныя на выкарыстанні гаручых рэчываў»).
Артыкулы
Сёння пачынаецца суд над Міколам Дзядком
2021.06.29 09:37

Родныя хвалююцца за палітвязня Дзяніса Івашына

Учора стала вядомаа, што ў карцары гарадзенскай турмы ў Дзяніса Івашына здарыўся сардэчны прыступ.

Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота з сямейнага архіву

Людміла Івашына, маці палітвязня, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што сёння яна размаўляла з намеснікам начальніка турмы.

«Стан здароўя Дзяніса на гэты момант нармальны, асцярогі не выклікае. Лекі ёсць. Запэўніў, што яны ўважліва ставяцца да стану здароўя сваіх падапечных. Спадзяюся, што ўсё будзе добра», – піша яна.

Артыкулы
Адміністрацыя турмы сцвярджае, што здароўе журналіста Дзяніса Івашына не выклікае трывогі
2021.06.29 15:06

У Беларусі 526 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 6 асобаў, якія цяпер за кратамі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (працаўнікоў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На 29 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 526 асобаў.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення ўсіх палітычных вязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Аб’ектыў
«Супрацоўнічаем з беларусамі, а не ўладамі»
2021.06.29 22:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў