Ва Украіне загінуў 25-гадовы чэмпіён у кікбоксінгу Назар Макаранка


На вайне загінуў чэмпіён Украіны ў кікбоксінгу Назар Макаранка. Яму было 25 гадоў, ён меў жонку і маленькага сына, паведамляе Telegram-канал Міністэрства моладзі і спорту Украіны.

«Абаронца атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём. У яго застаўся маленькі сын і жонка», – гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што з пачатку вайны ва Украіне Назар Макаранка разам са сваім бацькам запісаўся ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны, пазней яны ваявалі ў зоне актыўных баявых дзеянняў.

Назар Макаранка быў чэмпіёнам Украіны ў кікбоксінгу WAKO. Ён быў кандыдатам у майстры спорту, працаваў інструктарам у спартовых цэнтрах.

Як раней паведамляла Міністэрства моладзі і спорту Украіны, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула ўжо больш за 50 украінскіх спартоўцаў. Сярод ахвяраў вайны – баксёр Віктар Панятэнка, чэмпіён у самба Арцём Прыймэнка, баец змяшаных адзінаборстваў Ягор Біркун, капітан зборнай Украіны ў водным пола Яўген Абядзінскі ды іншыя. Ідзе 95-ы дзень вайны ва Украіны.

Інтэрв’ю
«Усе мы мусім несці калектыўную адказнасць». Кацярына Сныціна пра рэакцыю спартовай супольнасці на вайну ва Украіне
2022.04.02 17:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў