Нарвегія адмовілася называць нашую краіну «Белай Расеяй». Ад сёння – толькі Беларусь


Міністэрства замежных справаў Нарвегіі будзе надалей выкарыстоўваць назву «Belarus» замест «Hviterussland» (літаральна – «Белая Расея»). Змену назвы зацвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, паведамляе regjeringen.no.

«Мне прыемна, што ў гэты дзень мы можам абвясціць аб змене назвы і выказаць сваю салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі», – заявіла міністарка замежных справаў Нарвегіі Анікен Гуйтфэльт.

Яна асабіста патэлефанавала дэмакратычнай лідарцы Беларусі Святлане Ціханоўскай і паведаміла пра змену назвы.

«Яна была шчаслівая і падзякавала за рашэнне», – адзначыла Гуйтфэльт.

Паводле міністаркі, нягледзячы на тое якія гістарычныя і лінгвістычныя аргументы існуюць на карысць напісання «Belarus» ці «Hviterussland», гэта, урэшце, было палітычным пытаннем.

Швецыя пачала называць нашу краіну Belarus у 2019 годзе, Данія – у 2021-м.

Аналітыка
Фінляндыя і Швецыя рыхтуюцца ўступіць у NATO. Што гэта дасць і хто будзе супраць
2022.05.16 09:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў