Літоўскае тэлебачанне «Laisvės TV» сабрала € 5 млн на «Байрактар» для Украіны


Тэлебачанне «Laisvės TV» сабрала неабходныя € 5 млн для пакупкі «Байрактара», які перададуць украінскім вайскоўцам. Ініцыятарам збору грошай быў літоўскі журналіст Андрус Тапінас, піша delfi.lt.

«Цяпер мы сапраўды можам святкаваць», – сказаў у жывым эфіры ініцыятар кампаніі, журналіст Андрус Тапінас.

Як паведамляецца, усяго сабралі больш за € 5 055 800, і сума ўсё яшчэ расце. Гэтыя грошы ініцыятарам акцыі ўдалося прыцягнуць за 1,5 дня. Першы мільён сабралі літаральна за 8 гадзінаў пасля старту кампаніі. Збор грошай на турэцкі беспілотнік «Байрактар» вітала і падтрымала таксама Міністэрства абароны Літвы.

«Laisvės TV» абяцае перадаць сабраныя грошы Міністэрству абароны, прадстаўнікі якога на наступным тыдні адправяцца ў Турцыю для перамоваў і падпісання пратаколу аб намерах.

Украіна ўжо 95-ы дзень змагаецца з расейскімі войскамі, якія развязалі поўнамаштабную вайну. Збройныя сілы Украіны сутыкаюцца з недахопам зброі і заклікаюць краіны Захаду перадаць ім як мага больш узбраенняў.

Hавiны
ЗША гатовыя паставіць ва Украіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці
2022.05.28 13:06

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў