Сусветныя акцыі салідарнасці і санкцыі ЗША. Галоўнае за 29 траўня


Belsat.eu падводзіць вынікі 29 траўня – 294-га дня паслявыбарчага пратэсту ў Беларусі.

Сённяшні дзень Святлана Ціханоўская абвесціла днём Глабальнага пікету салідарнасці. На акцыі падтрымкі выйшлі сотні людзей па ўсяму свету.

Беларусы Аўстраліі. Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю 29 траўня.
Фота: чытачы Белсату
Фота
Ад Аўстраліі да Канады: Як прайшоў Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю
2021.05.30 00:04

Палітычная лідарка звярнулася праз свой тэлеграм-канал да беларусаў усяго свету і нашай краіны:

«Увесь свет падтрымлівае беларусаў у нашай барацьбе за свае правы і свабоду ўжо цэлы год. Сёння, 29 траўня, у дзень затрымання Сяргея Ціханоўскага, у дзясятках краін і сотнях гарадоў людзі выйдуць на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. У Вільні а 18:00 таксама пройдзе вялікая акцыя. Я абавязкова туды прыйду – прыходзьце і вы!

Але важней за ўсё, каб беларусы падтрымалі адзін аднаго ў Беларусі. Вы можаце выйсці з плакатам або проста надзець белае перад выхадам на вуліцу як частка акцыі #ЦветПротивТьмы, адправіць ліст палітвязням або падтрымаць іх сем’і праз фонды салідарнасці. Вы можаце падтрымаць самага Ціханоўскага, проста пакінуўшы на бачным месцы свае тапкі ў гонар акцыі «Дзе вашы тапкі, беларусы?».

Фота
Бацькі Рамана Пратасевіча на Глабальным пікеце салідарнасці звярнуліся да Лукашэнкі
2021.05.29 16:45

Год з моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага

ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі да затрымання. Фота «Белсат»

З моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага прызналі ў Беларусі палітычным вязнем, а міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International»прызнала яго вязнем сумлення. У СІЗА ён неаднаразовы быў у карцары, ягоныя размовы з адвакатам праслухоўваліся і запісваліся.

5 траўня Генеральная пракуратура паведаміла пра перадачу яго крымінальнай справы ў суд. 12 траўня стала вядома, што крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага разгледзіць Гомельскі абласны суд.

Гісторыі
«Роля ягоная была аграмаднаю». Год таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага
2021.05.29 09:00
Гісторыі
Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз: Цешуся, што справа Сяргея Ціханоўскага жыве
2021.05.29 10:44

ЗША ўвядуць новыя санкцыі 3 чэрвеня

Паводле заявы Белага дому, санкцыі закрануць дзевяць беларускіх прадпрыемстваў.

«3 чэрвеня 2021 г. Злучаныя Штаты зноў увядуць блакавальныя санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія раней атрымлівалі палёгку ў рамках серыі агульных ліцэнзій Міністэрства фінансаў. У выніку гэтай меры амерыканскім асобам будзе забаронена ўдзельнічаць у здзелках з гэтымі суб’ектамі, іх маёмасцю або іх інтарэсамі ва ўласнасці», – гаворыцца ў заяве.

Аднак абмежаванні закрануць не толькі прадпрыемствы. У заяве ідзе гаворка пра працу над асабістымі санкцыі супраць ключавых членаў рэжыму Лукашэнкі.

Хай так TV
«Хто прыдумаў гэтую бязглуздзіцу з «ХАМАСам»?» Сатырычнае шоу
2021.05.29 21:30

Палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю

Суд над Наталляй Раентавай, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. 23 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Жанчыну асудзілі на 8 месяцаў калоніі за тое, што 29 жніўня, пасля Жаночага маршу салідарнасці, яна ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно падчас затрымання ў тралейбусе, дзе яна ехала з братам Аляксандрам.

Пацярпелы супрацоўнік АМАПу запытаў маральную кампенсацыю ў памеры двух тысяч рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа з момантам затрымання трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.

На затрыманага ля Цнянкі раварыста завялі крымінальную справу

Канстанцін Сямёнаў.
Фота: Вясн

Нагодай на ўзбуджэнне справы стаў прынт на майцы. Паводле следства, прынт абражае прэзідэнта.

Канстанціна Сямёнава затрымалі 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Менску. Тады яго арыштавалі на 15 сутак за надпіс «Дыктатару месца ў пекле» і партрэт чалавека, падобным на Лукашэнку. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.

Hавiны
З Акрэсціна выйшла журналістка Любоў Каспяровіч. Як прайшлі яе 15 содняў
2021.05.29 17:23

Маладзёна з Расеі абвінавачваюць у арганізацыі пратэсту

Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Менску, пасля ператрусу змясцілі ў СІЗА КДБ.

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванню ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Да Ягора не пускаюць адваката.

Яго маці Юлія перакананая, што спадар пераехаў у Менск праз тое, што закахаўся некалькі гадоў таму ў дзяўчыну. Тут жа ён агучваў мультфільмы, анімэ, гульні, рэкламныя ролікі, таксама апрацоўваў тэксты, падпрацоўваў рэдактарам, а часам і грузчыкам.

«Асноўнай мэтай гэтага было знаходжанне ў Менску, бо ён сустракаўся з дзяўчынай, яны будавалі планы», – распавядае Юлія.

5 траўня Ягор Дуднікаў правёў дзяўчыну да дому, паабяцаў маці, што ператэлефануе, ёй і знік. Спадарыня набірала сына ўсю ноч, але той быў недасяжны. На наступны дзень яна даведалася, што Ягора затрымалі, у ягонай кватэры пры ператрусе знайшлі і канфіскавалі толькі мікрафон.

Hавiны
20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэсту
2021.05.29 09:51
Hавiны
«Можам і пераможам» немагчымыя без «верым». Ганна Севярынец пра сустрэчу з Паўлам
2021.05.29 12:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў