Асуджаная на 8 месяцаў калоніі палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю


Палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю пасля 8 месяцаў калоніі.

Суд над Наталляй Раентавай, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. 23 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Жанчыну судзілі за тое, што 29 жніўня, пасля Жаночага маршу салідарнасці, яна ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно падчас затрымання ў тралейбусе, дзе яна ехала з братам Аляксандрам.

Пацярпелы супрацоўнік АМАПу запытаў маральную кампенсацыю ў памеры двух тысяч рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа з момантам затрымання трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.

Суд над Наталляй Раентавай, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. 23 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У сваім апошнім слове на судзе Наталля заявіла, што ўкусіла міліцыянта ў стане стрэсу і афекту.

Брата Наталлі Аляксандра Раентава таксама судзілі. Яму далі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак»).

Артыкулы
«Выявілася, што я вельмі моцны чалавек». Праз паўгода зняволення выйшла на волю журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч
2021.05.19 09:26

АД, belsat.eu

Стужка навінаў