Палітзняволеную вінавацяць на аснове матэрыялаў праслухоўвання


У СІЗА Берасця ёсць палітычныя вязні, абвінавачанне якіх грунтуецца на звестках праслухоўвання тэлефонных размоваў. Сярод іх і прафсаюзная актывістка Зінаіда Міхнюк, паведамляе радыё «Рацыя».

Даведка
Палітзняволеная Зінаіда Міхнюк.
Фота: Вясна

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар расказвае і дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую жанчыну вінавацяць у абразе прэзідэнта. Гэты артыкул цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсіяў. Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Зінаіду Міхнюк вінавацяць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання.

Актывістку прафсаюзу РЭП затрымалі 25 сакавіка 2022 года пасля ператрусаў у доме жанчыны і офісе арганізацыі. Зінаіду змясцілі ў СІЗА паводле абвінавачання ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Hавiны
Адзін з затрыманых прафсаюзных лідараў Аляксандр Бухвостаў шпіталізаваны
2022.04.22 21:20

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў