У Варшаве адкрываецца першая кавярня праекту Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста»


7 красавіка ў Варшаве распачынае працу першая кавярня праекту беларускага сацыяльнага прадпрымальніка і актывіста Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста».

Фестываль «Інклюзіўны барыста» у Варшаве.
Фота: inclusivebarista.com

Кавярня размесціцца па адрасе: Stefana Okrzei, 8. На яе базе будзе таксама створаная прастора крэатыўнага ўзаемадзеяння людзей з дадатковымі патрэбамі і людзей без інваліднасці.

Увесь персанал у кавярні, як і ва ўсіх установах праекту «Інклюзіўны барыста» – людзі з інваліднасцю.

Першыя кавярні «Інклюзіўны барыста» Аляксандр Аўдзевіч адкрыў у беларускіх гарадах – Лідзе, Менску, Берасце, Магілёве. Пасля 2020 года Аўдзевіч быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, каб пазбегнуць рэпрэсіяў.

Беларус беларусу
Аляксандр Аўдзевіч ахвяраваў сваім бізнэсам, каб уратаваць працаўнікоў
2023.01.09 20:49

У Варшаве ў рамках праекту беларуса ў 2022 – 23 гадах працавала школа «Інклюзіўны барыста», у якой 10 людзей з інваліднасцю атрымалі прафесію барыста. У 2023 годзе таксама ў Варшаве прайшлі два фестывалі Inclusive Barista Coffee Festival, падчас якога прафесіі барыста навучыліся 30 людзей з інваліднасцю.

Па спасылцы – праграма адкрыцця першай кавярні «Інклюзіўны барыста» у Варшаве.

Аляксандр Аўдзевіч – бізнесовец, падарожнік, блогер, адзін са стваральнікаў інклюзіўнага асяроддзя ў Лідзе, Берасці ды Менску. З 2011 года ён мае інваліднасць, таму карыстаецца вазком. На ровары з ручным прывадам ён аб’ехаў паў-Еўропы.

Hавiны
У Варшаве адкрылася выстава мастака з аўтызмам Мацвея Вельгаса. Яго працы змяняюць колер вачэй
2023.06.23 16:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў