Пэнтагон агучыў новы прыярытэт Расеі ў вайне з Украінай


Амерыканскае вайсковае агенцтва мяркуе, што расейскія ўлады паступова змяняюць прыярытэты ўварвання ва Украіну. У Пэнтагоне мяркуюць, што пасля больш як месяца вайны расейскае войска будзе засяроджвацца вакол Данбасу, які станецца іх галоўнай мэтай. Пра гэта паведаміў на адмысловай канферэнцыі прэс-сакратар Пэнтагону.

Прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кербі выступае падчас брыфіну. 24 студзеня 2022 года.
Фота: Marine Corps Sgt. Taryn Sammet, / DOD

Агенцтва прапанавала тры магчымыя прычыны расейскай пераарыентацыі:

  • спроба адрэзаць частку ўкраінскага войска ад астатняй краіны,
  • атрыманне рычагоў уплыву для будучых мірных перамоваў,
  • агульныя змены ўласных стратэгічных мэтаў.

Прадстаўнік Пэнтагону заявіў:

«Магчыма, яны пераацэньваюць свае стратэгічныя мэты, бо яны відавочна больш не рухаюцца на Кіеў. Але мы гэтага не ведаем дакладна, і я хачу быць вельмі канкрэтным. Проста мы не зусім упэўненыя, што хаваецца за гэтай зменай прыярытэтаў. Усё, што я магу вам сказаць, – гэта тое, што мы бачым, і тое, што мы бачым, – гэта працяг змены прыярытэтаў на Данбасе».

У той жа час ЗША пакуль не бачаць грунтоўных падставаў меркаваць, што Расея абмяжуе сваю ўвагу Данбасам.

Нагадаем таксама, што сёння ў Стамбуле стартуе чарговы этап перамоваў аб спыненні агню ва Украіне.

Hавiны
Перамовы паміж Украінай і Расеяй пройдуць у Стамбуле 29 сакавіка
2022.03.29 00:00

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў