У Беларусі прадпрыемствы звальняюць больш, чым бяруць на працу


Чацвёрты месяц запар у Беларусі прадпрыемствы звальняюць больш працаўнікоў, чым бяруць на працу. За першыя два месяцы бягучага года ў нашай краіне колькасць звольненых перавысіла колькасць працаўладкаваных на 6974 асобы, паведамляе Белстат.

Паводле падлікаў Белстату, у лютым сёлета звольнілі на 992 чалавекі болей, чым прынялі на працу. За першыя два месяцы працаўладкавалі 80 498 асобаў, а звольнілі 87 472. Розніца склала 6974 чалавекі. Такая сітуацыя на рынку працы назіраецца цягам апошніх чатырох месяцаў.

Найбольш людзей без працы засталося ў Менску. Тут розніца паміж колькасцю звольненых і прынятых на працу склала 21,8 тыс. асобаў. На Віцебшчыне – 10,1 тыс., у Берасцейскай вобласці – 10,7 тыс., у Гарадзенскай вобласці – 9,3 тыс., у Менскай вобласці – 13,7 тыс., у Магілёўскай – 9,4 тыс.. У Гомельскай вобласці без працы засталіся 12,5 тыс. работнікаў.

Найбольшую колькасць людзей звольнілі флагманы прамысловасці – 18 тыс. працаўнікоў.

Эканоміка з Чалым
Беларусь – самая бедная краіна Еўропы?
2021.03.25 19:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў