У апошні дзень сакавіка падаражэе паліва


«Белнафтахім» паведамляе, што 30 сакавіка змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Традыцыйна кошты вырастуць на адну капейку.

Канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што ў сакавіку на сусветным рынку раслі кошты на сыравіну. У параўнанні са студзенем кошты на нафту выраслі на 20 %. У сувязі з гэтым з 30 сакавіка 2021 года змяняюцца кошты на аўтамабільнае паліва на АЗС у Беларусі.

Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,78 руб., АІ-95 – 1,88 руб., АІ-98 – 2,10 руб., ДТ – 1,88 руб.

З пачатку 2021 года кошты на АЗС у Беларусі выраслі на 4,3 %. Апошні раз «Белнафтахім» павысіў кошт паліва 16 сакавіка. З пачатку года кошты вырастуць восьмы раз.

Аб’ектыў
Капейка на дне бензабаку. «Белнафтахім» зноў узняў кошты
2021.03.16 22:19

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў