Менчука абвінавачваюць ва ўцягванні непаўналетніх у прастытуцыю


Міліцыя затрымала 19-гадовага менчука паводле падазрэння ў арганізацыі прастытуцыі. Ён уцягваў у дзейнасць непаўналетніх, сцвярджае прэс-служба МУС.

Мянчук, якога абвінавачваюць ва ўцягванні непаўналетніх у прастытуцыю. Скрыншот: «Белсат»

«Устаноўлена, што мянчук пазнаёміўся ў інтэрнэце з 15-гадовай жыхаркай аднаго з райцэнтраў Менскай вобласці і цягам мінулага года выкарыстаў яе для занятку прастытуцыяй. Кліентаў шукаў у сталіцы праз інтэрнэт, дамаўляўся аб сустрэчы, пасля чаго школьніца выязджала да іх дадому. “Працавала” ў асноўным на выходных, атрымліваючы ў дзень некалькі заказаў. Вядома, што сутэнёр уцягваў у незаконны занятак і іншых дзяўчат», – распавядае намеснік начальніка ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Меншчыны Андрэй Кезік.

У дачыненні менчука распачатая крымінальная справа за арганізацыю, выкарыстанне і ўцягванне ў занятак прастытуцыяй непаўналетняй. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пакуль працягваюцца аператыўныя дзеянні для высвятлення ўсіх магчымых эпізодаў злачыннай дзейнасці, адзначае прэс-служба МУС.

План: Б
Ці варта легалізаваць секс-паслугі ў Беларусі?
2023.03.27 17:31

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў