Супрацоўнікі беларускага санаторыя ў Літве падалі ў суд на банк, які замарозіў ягоныя рахункі


Грамадзяне Літвы падалі ў суд на Swedbank, які, выконваючы санкцыйныя захады Еўразвязу, заблакаваў рахункі санаторыя Belorus. Пра то паведамляе Sputnik.

Санаторый Belorus месціцца ў Друскінінкаі. Ім кіруе «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Праз гэта ўстанова і патрапіла пад санкцыі з боку Еўразвязу.

Аднак пры гэтым 400 супрацоўнікаў санаторыя засталіся без працы і заробку. Ім выплацілі аднаразовую дапамогу. А ў горадзе з насельніцтвам у 12 тысяч чалавек ужо ёсць 2 тысячы беспрацоўных.

Супрацоўнікі санаторыя выходзілі на пікет, прасілі аб дапамозе парламент, урад, прэзідэнта і нават Святлану Ціханоўскую. Цяпер яны падалі ў суд на Swedbank, які, на іх думку, парушыў умовы дамовы.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў