Грамадзяніна Літвы з сімволікай ПВК Вагнэра на сумцы аштрафавалі ў віленскім аэрапорце і не выпусцілі з краіны


Калі ў аэрапорце ў Вільні быў заўважаны чалавек з сімволікай ПВК Вагнэра, людзі выклікалі паліцыю і службу аховы дзяржаўнай мяжы. Грамадзяніна Літвы, які меў намер паляцець у Лондан, аштрафавалі і не выпусцілі з краіны, піша delfi.lt.

Мужчына ў віленскім аэрапорце з «вагнэраўскай» сімволікай на сумцы. Крыніца фота: delfi.lt

«Самалёт паляцеў, а ён застаўся ў нашым памяшканне», – цытуе выданне словы прэс-сакратара службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гіедруса Мішуціса.

Па словах Мішуціса, чалавека, які знаходзіўся на тэрыторыі аэрапорту ў Вільні са знакам ПВК Вагнэра на сумцы, аштрафавалі за дэманстрацыю забароненай сімволікі (арт. 524 КаАП Літвы). Забароненых жа прадметаў ці рэчываў у сумцы не знайшлі.

Як паведамілі ў ведамстве, пасля складання пратаколу, мужчыну адпусцілі. Ён мае літоўскае грамадзянства.

Прадстаўнікі віленскага аэрапорту заявілі, што яны супраць выкарыстання «такіх лагатыпаў», але зазначылі, што сімволіка ў гэтым выпадку не магла быць нагодай для забароны на вылет.

Агляд
Ад «ЧВК Редан» да Групы Вагнэра. Што смяшыла беларусаў у 2023 годзе
2023.12.23 07:48

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў