Праваабаронцы «Вясны» папрасілі дапамогі ў Шчодры аўторак


Шчодры аўторак – сусветны рух падтрымання ініцыятываў і арганізацыяў, што працуюць на карысць грамадства і дапамагаюць людзям. Праваабаронцы «Вясны» папрасілі дапамагчы ім ахвяраваннямі.

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» ў Варшаве, Польшча. 17 верасня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Сёлета Дзень дабрачыннасці, або Шчодры аўторак, адзначаецца 28 лістапада. Асноўная мэта гэтага руху – стварыць больш справядлівы свет, у якім шчодрасць ляжыць у аснове грамадства, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасць, магчымасці і роўнасць ува ўсім свеце.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўпершыню далучыўся да гэтай ініцыятывы і заклікаў падтрымаць сваю шматгадовую дзейнасць для абароны правоў чалавека ў Беларусі.

«Вясна» ўжо 27 гадоў абараняе, прасоўвае правы чалавека і выкрывае іх парушэнні.

«Кожны дзень мы ўпарта робім важную працу, не зважаючы на перашкоды і пераслед. Вашыя ахвяраванні – гэта не толькі падтрыманне нашага змагання за дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, але і высокая адзнака нашай працы на карысць беларускага грамадства», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Цяпер пяцёра сябраў цэнтру за кратамі за сваю дзейнасць. Гэта кіраўнік «Вясны» і лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

«Вясна» прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», таму пераводы з картак беларускіх і расейскіх банкаў небяспечныя. З іншых краінаў ахвяраваць можна падпіскаю на «Patreon» ці аднаразовым пераводам праз «Stripe».

«Любая сума ахвяравання мае значэнне. Усе грошы будуць накіраваныя на падтрыманне дзейнасці «Вясны», а таксама зняволеных вясноўцаў», – адзначылі ў арганізацыі.

Гісторыі
Былы палітвязень – пра размовы на Валадарцы з нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
2023.10.20 08:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў