Упершыню за два гады Польшча не зафіксавала спробаў парушэння мяжы з Беларуссю


Памежная ахова Польшчы паведаміла, што за содні 27 лістапада не было ніводнай спробы парушэння мяжы з боку Беларусі. Гэта адбылося ўпершыню за больш чым два гады.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / X.com

«Упершыню за больш чым два гады, са жніўня 2021 года, не было зафіксавана ніводнай спробы незаконнага пранікнення з Беларусі. Ніхто не падышоў да мяжы з мэтай яе фарсіравання», – гаворыцца ў паведамленні Памежнай аховы Польшчы.

У ведамстве пры гэтым адзначылі, што «гібрыдная вайна на мяжы не спыняецца» і сёння, 28 лістапада, група «агрэсіўна настроеных замежнікаў» атакавала польскія патрулі, кідаючы камяні і галіны. Абышлося без пацярпелых.

У лістападзе Польшча налічыла каля 1300 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, а з пачатку года – 25 500. Сёлета былі затрыманыя грамадзяне 52 дзяржаваў.

Варшава называе крызіс на мяжы «штучна створаным шляхам нелегальнай міграцыі», а ў Менску кажуць, што «Еўропа сама паклікала гэтых людзей», расказваюць пра «зверствы» памежнікаў з суседніх краінаў ЕЗ, паведамляюць пра выпадкі смерці мігрантаў у памежных раёнах.

Hавiны
Мігранты адпраўляюцца на мяжу з Фінляндыяй пасля няўдалых спробаў трапіць у ЕЗ з Беларусі
2023.11.27 09:05

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў