Ціханоўская заклікала румынскі парламент падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбунала для Лукашэнкі і Пуціна


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская, знаходзячыся ў Румыніі з працоўным візітам, заклікала румынскі парламент падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбунала для Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Святлана Ціханоўская з візітам у Румыніі. 28 лістапада 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter

«Кожнае злачынства павінна быць зафіксавана і расследавана – як злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, так і ваенныя злачынствы ва Украіне», – напісала Ціханоўская ў Twitter.

Пад час візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі парламенцкіх камітэтаў па міжнародных справах, з міністрам замежных справаў Багданам Аўрэску, усклала кветкі да помніка ахвярам рэвалюцыі 1989 года і наведала месца, дзе рабочыя асвісталі дыктатара Нікалае Чаўшэску. Таксама запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам, парламентарамі абедзвюх палатаў парламенту і грамадзянскай супольнасцю, а таксама выступ ва ўніверсітэце.

З міністрам Ціханоўская дамовіліся з новага года аднавіць праграму стыпендыяў для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Румыніі, а таксама разгледзець магчымасць стажавання маладых беларусаў у кірунку дыпламатыі і публічнага адміністравання – як падрыхтоўку кадраў для дэмакратычных сілаў і новай Беларусі. Таксама гаварылі пра захады Еўрапейскага звязу ў палітыцы непрызнання Лукашэнкі і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Святлана Ціханоўская з візітам у Румыніі. 28 лістапада 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter
Святлана Ціханоўская з візітам у Румыніі. 28 лістапада 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter

29-30 лістапада Ціханоўская прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін NATO і АБСЕ, якая пройдзе ў Бухарэсце.

Hавiны
Ціханоўская ўпершыню наведала Румынію, сустрэлася з міністрам замежных справаў
2022.11.28 13:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў