Новыя суды над палітвязнямі і «перазатрыманні» на соднях. Рэпрэсіі за 28 лістапада


Больш за два гады ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Амаль не бывае дня без навінаў пра новыя затрыманні, суды або катаванні палітвязняў. «Белсат» расказвае, што стала вядома за адзін дзень 28 лістапада.

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча, якіх трымаюць пад вартаю з 14 ліпеня 2021 года. Іх вінавацяць у незаконным увозе на тэрыторыю Беларусі вялікай сумы грошай без дэкларавання паводле ч. 4 арт. 228 КК і паводле арт. 342 КК за нібыта «фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Прайшло паседжанне па чарговай адміністратыўнай справе за «дробнае хуліганства» супраць праваабаронцы Насты Лойка, яку затрымалі яшчэ затрымалі 28 кастрычніка. Агалошванне прысуду прызначана на заўтра а 16:00. Раней Наста распавядала пра катаванні – супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Вольгу Анішчук, жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, арыштавалі трэці раз запар. Папярэднія два разы яе арыштоўвалі за перасылку з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў паведамленняў у асабістай перапісцы агулам на 24 дні. Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў над ёй. Жанчына за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва над ёй здзекваюцца і аказваецца ціск – тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гола і прысядаць.

Арцём і Вольга Анішчукі.
Фота: асабісты архіў Вольгі Анішчук

У Менску завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулах КК: абраза суддзі (арт. 391), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да міліцыянта (арт. 364), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 1 і ч. 2 арт. 366). Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла яму шэсць гадоў калоніі і амаль 50 тысяч штрафу.

Палітзняволенага Аляксея Горбача са Светлагорска асудзілі на 2,5 гады калоніі і штраф памерам 3200 рублёў па «справе Зельцара» паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) КК.

Іншага палітзняволенага Сяргея Сляжова са Жлобіна асудзілі да трох год калоніі таксама па «справе Зельцара». Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Палітвязня Сяргея Савіча асудзілі на тры гады калоніі за каментар у тэлеграм-чаце «Пинск для жизни». Мужчына віну не прызнаў і сказаў, што не памятае, каб пісаў такі каментар. Аднак мужчына адзначыў, што для яго нехарактэрна такое выказванне.

Гісторыі
By_Help – ініцыятыва, што больш за 2 гады ратуе беларусаў. Ад стварэння ў бары – да тысяч падтрыманых
2022.11.28 07:00

Паўторныя суды пройдуць над двума палітвязнямі – Алегам Гармазінскім і Яўгенам Віславухам. Іх будуць судзіць па новых крымінальных справах за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК. Алег – тэхнік-праграміст з Сенніцы, год таму яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Алег мае непаўнагадовае дзіця. Яўгена ў 2022 годзе асудзілі да 3,5 гадоў калоніі па арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 3 арт. 203-1 КК («Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

У Менску сілавікі затрымалі праграміста, якога абвінавачваюць у ахвяраваннях у фонд «BYSOL». На «пакаянным» відэа, які апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, затрыманы кажа, працуе ў Менску айцішнікам і атрымлівае заробак «каля 2 тысяч долараў у месяц», а ў 2020 годзе на сваёй машыне нібыта ствараў корак на дарозе. Таксама ён кажа, што зрабіў «два ці тры пераводы ў памеры каля 10 долараў за кожны» ў фонд «BYSOL».

35-гадоваму жыхару Фаніпаля Артуру Ваўчку прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіКа паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Паведамляецца, што падчас допыту суддзя Крыловіч размаўляў з абвінавачаным на павышаных танах.

Hавiны
Ціханоўская заклікала румынскі парламент падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбунала для Лукашэнкі і Пуціна
2022.11.28 19:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў