МУС Беларусі ўнесла ў «экстрэмісцкі» спіс адразу 625 асобаў. Цяпер там амаль 1500 прозвішчаў


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўнесла адразу 625 прозвішчаў у «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Цяпер у спісе 1 тысяча 469 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі занесла адразу 625 прозвішчаў у «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Спіс апублікаваны на сайце МУС.

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што ў гэтым пераліку – беларусы і замежнікі, што пераследуюцца ці пераследаваліся паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў у Беларусі.

Цяпер сярод іх, напрыклад, – галоўная рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб, палітзняволены, асуджаны да 10 гадоў, Ягор Міхайлаў, дырэктар студыі ўэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш, палітзняволены неўролаг Аляксандр Цялега, палітзняволеная Дар’я Ляўко, якой прызначанае прымусовае лячэнне, стваральніца Іўеўскага музею нацыянальных культураў Рэгіна Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», палітзняволены з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта.

Дагэтуль апошні раз МУС аднаўляла гэты спіс чатыры дні таму, дадаўшы туды 143 асобы. Сярод іх – філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, актывісты Зміцер і Наста Дашкевічы.

Аб’ектыў
Гайкі працягваюць закручвацца: зноў суд над журналістам і новыя «экстрэмісты»
2022.10.24 22:26

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў