У Крамлі пастанавілі пакуль не закрываць межаў


Пасля абвяшчэння так званага рэферэндуму на захопленых расейскай арміяй тэрыторыях Украіны, медыі паведамлялі, што Крэмль мае намер як мага хутчэй далучыць рэгіёны да Расеі. Але цяпер планы змяніліся, піша meduza. Прычынай таму стала незадаволенасць людзей.

Расейска-грузінская мяжа, КПП «Верхні Ларс» на баку Расеі.
Фота: zona.media

Спікер Савету Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка заявіла, што сенатары разгледзяць пытанне аб далучэнні ўкраінскіх тэрыторыяў да Расеі на запланаванай сесіі 4 кастрычніка. У Крамлі вырашылі не прыспешваць падзеяў, паколькі «піяр-эфект ад гэтага будзе амаль нулявы» на фоне мабілізацыі. Кіраўніцтва Расеі пакуль не пераканала грамадзянаў краіны ў тым, што Расеі патрэбныя новыя тэрыторыі.

Да таго ж людзі моцна незадаволеныя мабілізацыяй. У Крамлі спадзяюцца, што пры дапамозе прапаганды праблема будзе пераадоленая. Таксама ўлады пастанавілі пакуль не закрываць межаў, паколькі на пераходах утварыліся вялізныя чэргі, і ў выпадку абурэння людзей сілавікоў не хопіць, каб стрымаць натоўп. Пры гэтым цалкам ад думкі закрыць межы ў Крамлі пакуль не адмаўляюцца.

Аналітыка
«Шмат разгубленых хлопцаў з аднымі заплечнікамі». Што адбываецца на расейска-грузінскай мяжы і ў Тбілісі
2022.09.27 23:58

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў