У Беларусі на загад ваенкаматаў збіраюць звесткі пра ваеннаабавязаных мужчынаў


Мясцовыя ўлады распачалі збор звестак пра мужчынаў на патрабаванне ваенкаматаў. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што чыноўнікі просяць мужчынаў падаць ім свае асабістыя звесткі.

Чытач «Белсату» распавёў, што ў сельсавеце, куды ён пайшоў па даведку, уяго запыталі асабісты нумар тэлефона і папрасілі паказаць пасведчанне кіроўцы.

«Я вельмі здзівіўся такому пытанню і перапытаў, а навошта ім маё пасведчанне кіроўцы. У адказ прагучала, што гэта патрабаванне ваенкамату, які распачаў збіраць звесткі пра ўсіх ваеннаабавязаных мужчынаў», – кажа чытач «Белсату».

Мужчына адзначае, што здзівіўся, бо ніколі раней ваенкамат не збіраў такой інфармацыі, і як так можа быць, што дзяржаўныя структуры не могуць атрымаць адна ад другой звестак пра грамадзянаў.

Тым часам у Беларусі пасля сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі з Пуціным сілавікі распачалі раптоўнае правяранне баявой і мабілізацыйнай гатовасці вайсковай часткі № 06752, што ў Мачулішчах пад Менскам. Паступаюць паведамленні пра тое, што ў нашую краіну чыгункаю пойдуць вайсковыя эшалоны з Расеі. Эксперты заяўляюць, што Лукашэнка можа аддаць загад на ўступленне Беларусі ў вайну супраць Украіны на баку Крамля.

Hавiны
Міністэрства абароны распачало раптоўную праверку баявой гатовасці вайсковай часткі ў Мачулішчах
2022.09.28 15:36

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў