У Барысаве залева затапіла дарогі. Жыхары гораду сумняюцца, што ліўнёўка працуе


Моцны дождж, які абрынуўся на Барысаў у суботу 28 жніўня, затапіў дарогі.

Залева ў Барысаве.
Фота: Белсат

Асабліва пацярпелі вуліцы Палка Нармандыя-Нёман і 50 год БССР. Яны «тонуць» кожны раз падчас больш-менш працяглага дажджу, зазначаюць барысаўцы.

Залева ў Барысаве.
Фота: Белсат
Залева ў Барысаве.
Фота: Белсат
Залева ў Барысаве.
Фота: Белсат

Таксама затапіла новую дарогу на вуліцы Горкага.

«Цэлы год рабілі дарогу па Горкага, каля «Еўраопту», зусім нядаўна яе адкрылі, – распавёў наш чытач. – І вось сёння першы сур’ёзны дождж паказаў, што ліўнёўка практычна не працуе – машыны літаральна патанулі ў вадзе!»

Залева ў Барысаве. Вуліца Горкага.
Фота: чытач belsat.eu
Залева ў Барысаве. Вуліца Горкага.
Фота: чытач belsat.eu
Залева ў Барысаве. Вуліца Горкага.
Фота: чытач belsat.eu

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў