Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў асудзілі ліквідацыю БАЖ


У сумеснай заяве журналісцкія арганізацыі назвалі рашэнне Вярхоўнага Суду Беларусі аб пазбаўленні Беларускай асацыяцыі журналістаў рэгістрацыі «пародыяй на справядлівасць».

Hавiны
Суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў
2021.08.27 18:52

«Пасля правядзення сфальсіфікаваных выбараў, каб захаваць уладу, беларускі дыктатар, Аляксандр Лукашэнка, прыступіў да поўнай ліквідацыі ўсіх слаёў беларускай грамадзянскай супольнасці, – заявіў Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхэр Б’ерэгард. – Гэтая беспрэцэдэнтная чыстка павінна мабілізаваць міжурадавыя арганізацыі. Мы заклікаем Еўразвяз, Раду Еўропы, АБСЭ і ААН рашуча адрэагаваць. Тыя, хто ліквідуе НДА і ладзіць рэпрэсіі, мусяць быць жорстка пакараныя».

Hавiны
Жанна Літвіна: Гэтыя часовыя цяжкасці мы перажывем разам і будзем надалей разам трымацца праўды
2021.08.28 14:15

«Дыктатар моцна памыляецца, калі думае, што гэты суд пакладзе канец дзейнасці БАЖу, – дадаў Генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рыкарда Гуцьерэс. – Мы будзем дапамагаць нашаму беларускаму філіялу падтрымліваць існаванне і дзейнасць. БАЖ ніколі не здасца. БАЖ цяпер як ніколі застаецца для нас адзінай прадстаўнічай арганізацыяй журналістаў у Беларусі. БАЖ працягне падтрымліваць журналістаў і працаўнікоў медыяў. Ужо запланаваныя ініцыятывы па мабілізацыі лідарства БАЖу і сябраў арганізацыі».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў