У Магілёве затрымалі былога дырэктара музею


У Магілёве сілавікі схапілі былога дырэктара Музею гісторыі Магілёву Аляксея Бацюкова. Паводле рэсурсу «MAYDAY TEAM», гісторыка забралі з ягонага дому ранкам 28 ліпеня.

Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музею гісторыі Магілёва.
Фота: Белсат

Былога дырэктара Музею гісторыі Магілёву Аляксея Бацюкова затрымалі сілавікі. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

16 кастрычніка 2020 году ў Магілёве Аляксея Бацюкова судзілі адразу ж 2 разы за дзень. Яго судзілі за ўдзел у мірных мітынгах і шэсцях у жніўні і верасні ў Магілёве. Раніцай 16 кастрычніка суд Ленінскага раёну прысудзіў яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў (270 рублёў), а ўвечары суд Кастрычніцкага раёну дадаў яшчэ адзін штраф памерам 13 базавых велічыняў (351 рубель).

У студзені 2021 года з гісторыкам, які працаваў дырэктарам Музею гісторыі Магілёву, не працягнулі працоўны кантракт.

Аб’ектыў
Магілёўцы просяць спыніць ціск на дырэктара Музею гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова
2021.01.11 23:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў