У Беларусі новыя палітвязні. Цяпер іх агульная колькасць складае 589 чалавек


Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ траіх чалавек.

Усе яны асуджаны і пазбаўлены свабоды за нанясенне «надпісаў пратэстнага зместу» у розных грамадскіх месцах.

  • Юрый Дрэка асуджаны 13 сакавіка судом Савецкага раёну Менску па ч. 1 арт. 339 КК да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу за надпіс «СБ – с… бойцеся» на агароджы будаўнічай пляцоўкі ў цэнтры Мінска. Пацярпелымі прызналі некалькі супрацоўнікаў Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»: першага намесніка дырэктара і галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Міхаіла Лябедзіка, а таксама Андрэя Мукавозчыка, Дзмітрыя Крата, Людмілу Гладкую і Рамана Рудзя. Прыступіў да адбыцця пакарання.
  • Аляксандр Бажкоў асуджаны судом Аршанскага раёну паводле арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за нанясенне пратэстных надпісаў на будынку папраўчай калоніі. Прыступіў да адбыцця пакарання.
  • Віктар Каліноўскі асуджаны судом Берасцейскага раёну паводле ч. 2 арт. 339 КК да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу за надпісы пратэстнага характару ў розных грамадскіх месцах Берасця і Берасцейскага раёну. Прыступіў да адбыцця пакарання.

Такім чынам на 28 ліпеня ў Беларусі 589 палітвязняў.

Артыкулы
Генпракуратура скіравала ў суды 803 крымінальныя справы супраць 1116 пратэстоўцаў
2021.07.26 13:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў