TUT.by выдаляе публікацыі за 2020–21 гады. У рэдакцыі распавялі, што адбываецца


Плакат на падтрыманне журналістаў. Марш вызвалення палітвязняў, 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Чытачы TUT.by заўважылі, што з сацыяльных сетак выдання зніклі публікацыі за 2020 год і першыя паўгода 2021-га.

«Мы выдалілі публікацыі праз справу аб «экстрэмізме» нашых сацсетак і сайту. Мы зрабілі гэта для бяспекі нашых чытачоў і супрацоўнікаў», – паведамілі ў рэдакцыі.

Там адзначылі, што сацсеткі застаюцца пад кантролем каманды TUT.by.

«У нас ёсць увесь архіў схаваных і выдаленых пастоў. Гэтая інфармацыя не страчаная назаўсёды. Але цяпер дзеля бяспекі нашых калег (а гэта не толькі журналісты) і чытачоў мы прынялі рашэнне прыбраць з агульнага доступу гэтыя пасты», – гаворыцца ў заяве.

Пра тое, што старонкі TUT.by застаюцца пад кантролем прадстаўнікоў рэдакцыі, якія працуюць з-за мяжы, паведаміў і адзін сузаснавальнікаў выдання Кірыл Валошын.

Hавiны
Кірыл Валошын пра сітуацыю з сэрверамі TUT.by: «Гэта падобна на рэйдарскі захоп»
2021.05.21 17:15

Нагадаем, што 21 траўня ГУБАЗіК атрымаў заключэнне камісіі № 234, дзе сцвярджаецца, што «дзеянні інфармацыйнага рэсурсу TUT.by у інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў, стварэнні магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у палітычнай, сацыяльнай, інфармацыйнай сферах і, такім чынам, нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

На 24 чэрвеня быў прызначаны суд, але пакуль працэс прызнання прадукцыі парталу і сацсетак выдання экстрэмісцкімі прыпынілі на нявызначаны тэрмін.

Hавiны
«Справу TUT.by» прыпынілі
2021.06.24 14:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў