Галоўнае: апошняе слова Бабарыкі, Русалле, новыя палітвязні і выхад з Усходняга партнёрства


Belsat.eu падводзіць вынікі 28 чэрвеня – 324-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

«Не магу прызнацца ў злачынствах, якіх я не здзяйсняў»

У судзе над Віктарам Бабарыкам.
Фота: viktarbabarykaofficial / Telegram

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ў сваім апошнім слове ў судзе заявіў, што не прызнае сябе вінаватым у інкрымінаваных яму злачынствах, бо іх не здзяйсняў.

Паводле Бабарыкі, падчас кіравання «Белгазпрамбанкам» «не было дапушчана ніводнага не тое што супрацьзаконнага дзеяння або прымусу, але нават не было дапушчана ніякага намёку на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».

Артыкулы
«Не магу прызнацца ў злачынствах, якіх я не здзяйсняў». Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе
2021.06.28 11:54

Год «хатняй хіміі» за жарт у Twitter

Ганна Важнік у судзе.
Фота: spring96.org

Ганну Важнік, якая працуе настаўніцаю музыкі, прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да абмежавання волі на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову, як і прасіў пракурор Заварзін.

Суддзя Алена Жывіца прызнала жанчыну вінаватай у тым, што яна ў сваім акаўнце ў Twitter перарабіла адзін куплет гімну, пачаўшы з фразы «Мы, экстрэмісты, мірныя людзі». Тым самым, палічыла суддзя, Ганна Важнік здзейсніла здзек з гімну.

Непаўнагадовага Данііла Калеснікава пакаралі 1 годам і 3 месяцамі выхаваўчай калоніі

Суддзя суду Жлобінскага раёну Мікалай Сергіевіч 28 чэрвеня прызнаў Данііла Калеснікава вінаватым у арганізацыі або актыўным удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Hавiны
Непаўнагадовага Данііла Калеснікава пакаралі 1 годам і 3 месяцамі выхаваўчай калоніі
2021.06.28 19:36

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

Статус палітзняволенага атрымалі Пётр Канстанцінаў, Арцём Федасенка, Яўген Рапін, Святлана Брацянкова і Аляксей Зікееў, абвінавачаныя паводле ч.1 арт.342 КК РБ – «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек
2021.06.28 20:02

Пад Хойнікамі выгналі русалку ў жыта

Жыхары вёскі Вялікі Бор, што на Гомельшчыне, зладзілі магічны, старажытны абрад «Провады Русалкі». Гэтым самым забяспечылі сабе ўраджай, дождж і нават здароўе. Хойнікскі раён, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Жыхары вёскі Вялікі Бор у Хойніцкім раёне, што на Гомельшчыне, зладзілі магічны старажытны абрад «Праводзіны русалкі». Забяспечыўшы гэтым ураджай, дождж і нават здароўе.

На захадзе сонца русалку – маладую, незамужняю дзеўку – упрыгожылі вянком з зёлак і галінкамі дрэваў. Супольна сплялі і вялікі вянок з галінак бярозы, клёну, ліпы і жытнёвага калосся, які разам панясуць праз усю вёску.

Удзельнікі магічных абрадаў – нашчадкі продкаў-язычнікаў – з рытуальнымі спевамі ідуць па вёсцы. На чале грамады – русалка з двума ахоўнікамі з кожнага боку, за імі група дзяўчат, якія ўрачыста нясуць агульны вянок, далей спеўны гурт.

Фота
У Хойніцкім раёне па вёсцы ўрачыста правялі русалку і выгналі яе ў жыта. Усё дзеля ўраджаю і здароўя
2021.06.28 13:27

Беларусь і Казахстан дамовіліся пра пастаўкі нафты

Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь абмяркоўваліся яшчэ ў пачатку 2020 года. Іх праблемай ёсць тое, што казахская нафта ў нашую краіну праходзіць транзітам праз Расею, з якой таксама неабходна дамовіцца.

Hавiны
Беларусь і Казахстан дамовіліся пра пастаўкі нафты. Аб’ёмы і тэрміны пакуль не вызначаныя
2021.06.28 13:10

Беларусь прыпыняе свой удзел ва Усходнім партнёрстве

Беларусь адклікае для кансультацый свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕЗ у Менск для кансультацый. А таксама краіна прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕЗ «Усходняе партнёрства».

Пра гэта сведчыць заява Міністрэства замежных спраў.

Hавiны
Беларусь прыпыняе свой удзел ва Усходнім партнёрстве
2021.06.28 18:00

А вольныя беларусы працягваюць гуляць па краіне і за яе межамі

Беларусы ў Кіеве выйшлі супраць фінансавання дыктатуры: «Мы просім МВФ не выдзяляць сродкі Лукашэнку, бо ведаем, што гэтыя сродкі пойдуць на здзекі над нашымі роднымі і блізкімі».

Беларусы ў Кіеве. Фота чытачоў Белсат
Беларусы ў Кіеве. Фота чытачоў Белсат

Пераход у цэнтры Тбілісі прысвечаны Ніне Багінскай

Фота ад чытачоў Белсату

Маскоўская дыяспара на штодзённай акцыі салідарнасці:

«Перадаем партызанскі прывітанне ўсім актыўным рэгіёнам нашай Радзімы! Выказваем велізарную ўдзячнасць неймавернай, стойкай і адважнай Ніне Рыгораўне Багінскай, якая сёння бясстрашна стаяла ў пікеце ля будынку МУС у Менску. Наш народ не перамог ніякай хунце!»

Маскоўская дыяспара на штодзённай акцыі салідарнасці. Фота чытачоў Белсату

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў