ЗША гатовыя паставіць ва Украіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці


ЗША гатовыя адправіць ва Украіну ракетныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці, паведамляюць «The New York Times» і «Wall Street Journal» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Баявыя машыны М142 ракетнай сістэмы HIMARS.
Фота: bmpd.livejournal.com

Узбраенне ўвойдзе ў новы пакет вайсковай дапамогі Украіне, пра якую афіцыйна могуць заявіць ужо на наступным тыдні. Імаверна, гаворка ідзе пра ракеты M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System) і колавыя сістэмы HIMARS (High Mobility Artillery Rocket Systems), паведамляе «Wall Street Journal». Далёкасць агню гэтых сістэмаў у залежнасці ад боепрыпасу складае ад 70 да 500 кіламетраў.

Hавiны
Украіна чакае ад ЗША больш цяжкага ўзбраення
2022.05.27 23:10

Паводле NYT, зброя можа паступіць ва Украіну ўжо праз некалькі тыдняў.

У той жа час прадстаўнік Пэнтагону Джон Кербі (John Kirby) на брыфінгу, каментуючы магчымыя пастаўкі, заявіў, што «не будзе забягаць наперад і агучваць яшчэ не прынятыя рашэнні».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў