У траўні на 33 % падаражэла цыбуля, на 7,2 % – алей. Што адбываецца з коштамі на харчы ў Беларусі?


Нават афіцыйныя беларускія прафсаюзы адзначаюць рост коштаў на ежу. На сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыводзяцца вынікі штомесячнага маніторынгу цэнаў. З яго вынікае, што найбольш даражэюць цыбуля, алей, мясныя субпрадукты, малочныя вырабы. А вось капуста, гуркі ды яблыкі таннеюць.

Маніторынг цэнаў ФПБ праводзіла ў 212 крамах у 106 паселішчах краіны. Выявілася, што ў траўні адносна красавіка 2022 года падаражэлі: гарбата чорная байхавая – на 8,2 %; алей – на 7,2 %, сокі фруктовыя – на 6,6 %, кандытарскія вырабы – на 5,8 %, сухафрукты – на 5,3 %.

Hавiны
За год прадукты ў Беларусі падаражэлі амаль на 20 %
2022.05.11 17:33

Выраслі кошты на крупы: грэчка – на 1,4 %, манка – на 3 %, аўсянка – на 2,7 %, груца – на 2,9%, проса – на 3,2%.

Растуць кошты і на малочныя вырабы: кефір тлустасцю да 2,5 % падаражэў на 2 %, сыры – на 2,8 % (плаўлены – на 4,9 %, цвёрды і паўцвёрды – на 1 %), тварог – на 4,2 % (да 4 % тлустасці – на 2,7 %, звыш 4 % тлустасці – на 5,5 %). Цэны на малако, масла, смятану, кефір звыш 2,5 % тлустасці засталіся на мінулым узроўні.

Hавiны
Віцэ-прэм’ер Беларусі Снапкоў: Праз агрэсіўныя санкцыі спажывецкія кошты выраслі на 16,8 %
2022.05.25 14:48

На мінулым узроўні засталіся кошты на курыцу, макарону, цукар, соль, яйкі.

Патаннелі ў траўні: капуста – на 23,5 %, гуркі – на 37,4 %, памідоры – на 19,2 %, часнык – на 16,2 %, перац салодкі – на 16,2 %.

У той жа час падаражэлі з гародніны: цыбуля рэпчатая – на 33,5 %, буракі – на 9,7 %, морква – на 7,4 %, бульба – на 2,7 %.

З фруктаў таннейшымі сталі яблыкі – на 12,2 %, цытрусавыя – на 9,4 %. Бананы ж падаражэлі на 6 %.

Hавiны
У Беларусі падаражэе дзіцячае харчаванне
2022.05.17 20:18

Рост цэнаў у Беларусі нераўнамерны па рэгіёнах

У Менску цягам траўня найбольш падаражэлі: аўсяныя крупы – на 16 % (агулам па краіне – на 2,7 %), пячонка ялавічная – на 17,9 % (агулам – на 1,9 %), морква – на 12,6 % (агулам – на 7,4 %), сэрца ялавічнае – на 43 % (агулам – на 14,6 %).

У Берасцейскай вобласці найбольш падаражэў алей – на 14,6 % (у сярэднім па краіне – на 7,3 %), сухафрукты – на 17,1 % (па краіне – на 5,8 %).

У Віцебскай вобласці на 11,1 % даражэйшымі сталі бананы (у сярэднім па Беларусі – на 6 %), макарона – на 32 % (у сярэднім – на 8,8 %), печыва аўсянае – на 12,9 % (у сярэднім – на 9,1 %), рыба марожаная неразабраная – на 13,1 % (у сярэднім – на 3,7 %).

Аналітыка
Нягледзячы на ўмацаванне курсу беларускага рубля, інфляцыя ў краіне не спыняецца
2022.05.12 21:51

У Гомельскай вобласці на 33,6 % вырасла цана на бульбу (у сярэднім па краіне – на 2,7 %), на буракі – на 31,4 % (у сярэднім – на 9, 7%), хлеб жытні і жытне-пшанічны – на 10,7 % (у сярэднім – на 1,3 %).

У Гарадзенскай вобласці адчувальна падаражэлі грэцкія крупы – на 12 % (у сярэднім па краіне – на 1,4 %), рыба марожаная неразабраная – на 8,3 % (у сярэднім – на 4,2 %), сасіскі і сардэлькі 1-га гатунку – на 27,5 % (у сярэднім – на 3,9 %).

У Магілёўскай вобласці выраслі кошты на груцу – на 7,1 % (у сярэднім па краіне – на 2,9 %), маргарын – на 8 % (у сярэднім – на 2,5 %), сокі і нектары – на 10,3 % (у сярэднім на 6,2 %).

У Менскай вобласці найбольш падаражэлі бабовыя – на 9,5 % (у сярэднім па краіне – на 4,1 %), мука пшанічная найвышэйшага гатунку – на 5,3 % (агулам – на 0,7 %), сэрца свіное – на 34 % (у сярэднім – на 20 %), хлеб пшанічны з мукі найвышэйшага гатунку – на 11,3 % (у сярэднім – на 3,2 %), гарбата чорная байхавая – на 18,3 % (у сярэднім – на 8,4 %).

Hавiны
«Перац неймаверна дарагі. Яго можна дарыць замест кветак». Як беларусы адчулі на сабе крызіс
2022.05.10 18:54
Аналітыка
24-ыя ў свеце ў росце цэнаў. Да якой мяжы ў Беларусі будзе даражэць паліва для аўтаў
2022.05.26 08:25

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў