Чарговых 13 берасцейцаў судзяць за жнівеньскі пратэст. 22 чалавек за гэта ўжо асуджаныя


У Берасці 28 траўня распачаўся суд над трэцяй групай удзельнікаў леташніх пратэстаў 9–10 жніўня. Раней у гэтай справе на тэрміны ад 3 да 5 гадоў асудзілі ўжо 22 асобы.

На судзе ў справе пра масавых беспарадкі ў Берасці, 28 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Сёння ў Ленінскім раёне Берасця пачалі судзіць за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ):

  • Рамана Гваздзелку,
  • Мікіту Ганчарова,
  • Вадзіма Жылінскага,
  • Дзяніса Жука,
  • Дзмітрыя Князева,
  • Арцёма Клімчука,
  • Юрыя Кузьміча,
  • Дзмітрыя Панька,
  • Глеба Раманава,
  • Арцёма Сотнікава,
  • Аляксандра Цялешмана,
  • Дзмітрыя Тура,
  • Максіма Шатохіна.

Працэс вядзе суддзя Святаслаў Каліна. Раней у справе пра жнівеньскія пратэсты ў Берасці выносілі выракі на тэрміны ад 3 да 5 гадоў калоніі. Мінулую групу асудзілі 21 траўня. Частку асуджаных прызналі палітычнымі вязнямі.

Паралельна з гэтым у Берасці працягваюцца працэсы ў гэтак званай карагоднай справе. 14 траўня пачалі судзіць чацвёртую групу. У канцы траўня пачалі судзіць і пятую групу падсудных.

Абноўлена
Агучаныя выракі ў справе пра масавыя закалоты ў Берасці. Бальшыня пакараных – моладзь
2021.05.21 12:55

МХ belsat.eu

Стужка навінаў