Украіна таксама закрыла Беларусі паветраную прастору. «Белавія» шукае новы шлях на поўдзень


Ад 29 траўня Ўкраіна будзе не толькі не пускаць самалёты «Белавія» ў свае аэрапорты, але і не дасць ім права пралятаць над Украінай. Цяпер з Беларусі можна вылецець толькі праз Расею і Латвію, ды ў латвійскіх аэрапортах нельга прызямляцца.

«Embraer 175» авіякампаніі «Белавія». Ілюстрацыйнае фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Украінскі ўрад узмацніў «паветраныя санкцыі» супраць Беларусі каля 11 гадзінаў раніцы 28 траўня – пашырыў забарону і на транзіт для беларускіх авіякампаніяў. Ранейшае рашэнне ад 25 траўня дазваляла транзіт – тады Ўкраіна толькі прыпыніла авіязлучэнне з Беларуссю.

Падобна, рашэнне Ўкраіны было для беларускага боку нечаканым. «Белавія» паведаміла пра скасаванне чарговых рэйсаў толькі а 17.50 – пасля таго, як пра гэта напісалі спачатку расейскія, а потым і беларускія выданні. Рэйсы скасаваныя ў Бялград, Будапешт, Кішынёў і Ларнаку (папярэдне – да 30 чэрвеня), а рэйсы ў Стамбул будуць выконвацца па новым маршруце і паводле новага раскладу.

«Авіякампанія накіроўвае ўсе сілы на рашэнне дадзенай сітуацыі, – запэўнівае «Белавія». – Пасажыры скасаваных рэйсаў могуць змяніць дату вылету або аформіць вяртанне грашовых сродкаў на працягу года з моманту набыцця квітка або палёту па адным напрамку транзітнага маршруту».

Hавiны
Гендырэктар «Ryanair» абвінаваціў улады Беларусі ў наўмысным і незаконным згоне самалёта
2021.05.28 09:59

23 траўня самалёт «Ryanair», які ляцеў з Афінаў у Вільню, зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю аб «мініраванні», якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. У Менску затрымалі прынамсі двух пасажыраў: блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Сафію Сапегу. Астатніх пасажыраў адпусцілі пад вечар. Гендырэктар «Ryanair» назваў перанакіраванне самалёта ў Менск «дзяржаўным пірацтвам».

Абмежаванні супраць «Белавіі» ўвялі Францыя, Вялікая Брытанія, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Фінляндыя і іншыя краіны. З суседзяў Беларусі толькі Расея не абмяжоўвала палёты беларускіх самалётаў.

Абноўлена
Як цяпер легальна пакінуць Беларусь
2021.05.27 14:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў