Літва выслала двух беларускіх дыпламатаў, Беларусь адказала тым жа


Літва падазрае высланых беларусаў у працы на выведку, Беларусь літоўцаў – у «падвышэнні градусу эскалацыі».

Будынак МЗС Беларусі.
Фота: МЗС Беларусі / Twitter

Днём 28 траўня Міністэрства замежных справаў Літвы абвясціла аб выстаўленні Беларусі ноты з абвяшчэннем двух супрацоўнікаў беларускай амбасады непажаданымі асобамі праз «дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам». Ад гэтых двух патрабавалі пакінуць Літву цягам сямі дзён.

У афіцыйным каментары міністр замежных справаў Літвы Вітаўтас Ландсбергіс растлумачыў, што гэтае рашэнне таксама ёсць выражэннем салідарнасці з Латвіяй (Беларусь і Латвія 24 траўня «абмяняліся» высылкай амбасадараў і ўсіх супрацоўнікаў амбасадаў).

Ды ў сваім Twitter міністар заявіў, што дыпламаты, якіх высылаюць, гэта «два афіцэры беларускай выведкі, якія працавалі пад дыпламатычным прыкрыццем».

Абноўлена
У Беларусі пачалі крымінальную справу супраць мэра Рыгі і міністра замежных справаў Латвіі
2021.05.28 17:25

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз 28 траўня заявіў, што расцэньвае крок Літвы як неабгрунтаваны і лічыць «адным з лагічных тлумачэнняў» тое, што «ў Літве свядома падвышаюць градус эскалацыі ў адносінах з Беларуссю».

Ён дадаў, што Беларусь таксама вышле двух літоўскіх дыпламатаў за «дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламатычнага супрацоўніка». Аднак што гэта за дзейнасць, беларускі бок не казаў.

Hавiны
Літва забараніла беларускім авіякампаніям уваход у сваю паветраную прастору
2021.05.27 09:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў