Да палітзняволенай Соф’і Сапегі ўпершыню за пяць дзён дапусцілі адваката


Расейскі тэлеканал «Дождь» паведаміў 28 траўня, што да зняволенай у Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі нарэшце дапусцілі адваката – упершыню з яе затрымання 23 траўня.

Сафія Сапега.
Фота: sapega_sofia_/ Instagram

Адвакат Аляксандр Філановіч расказаў, што Соф’я Сапега выглядае здаровай і бадзёрай, а таксама кажа, што супраць яе не чынілі фізічнага гвалту ад моманту затрымання і да сённяшняга дня.

«Яна не губляе бадзёрасць духу і спадзяецца на найхутчэйшае развязанне сітуацыі», – сказаў адвакат.

BBC тым часам сцвярджае, што Соф’ю затрымлівалі не паводле той крымінальнай справы аб «распальванні сацыяльнай варожасці», паводле якой цяпер арыштавалі на два месяцы, і пратаколу затрымання паводле адпаведнага артыкулу 130 КК РБ не афармлялі. Паводле адваката, гэта значыць, што Соф’я нібыта дабраахвотна сышла з рэйсу і па сваім жаданні паехала ў ізалятар на Акрэсціна, а адтуль – у Следчы камітэт, дзе яе ўжо фармальна заключылі пад варту.

Сёння суд адхіліў скаргу на затрыманне Соф’і Сапегі. Яна застаецца ў статусе падазраванай. Абвінавачванне ёй маюць выставіць у пачатку наступнага тыдня.

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

Сафію Сапегу затрымалі 23 сакавіка ў выніку вымушанай пасадкі ў Менску пасажырскага самалёта «Ryanair» рэйсу Афіны – Вільня. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі, каб затрымаць блогера і журналіста Рамана Пратасевіча. Расея не адразу, але ўсё ж зацікавілася лёсам сваёй грамадзянкі – тлумачэнняў чакаюць асабіста ад Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў